Другую перамогу атрымала юніёрская зборная Беларусі па хакеі (U18) на чэмпіянаце свету ў групе А першага дывізіёна, які праходзіць у Мінску. 10 красавіка каманда Юрыя Файкова выйграла ў Нарвегіі — 6:3 (3:3, 3:0, 0:0).

Становішча каманд (пасля двух тураў): Беларусь — 6 ачкоў (розніца шайбаў 11—5), Германія — 6 (8—3), Францыя — 3 (8—6), Казахстан — 3 (6—8), Аўстрыя — 0 (2—7), Нарвегія — 0 (6—12).

У стартавым паядынку беларуская каманда перамагла Казахстан (5:2).

12 красавіка Беларусь сустрэнецца з Францыяй, 13-га - з Аўстрыяй, 15-га — з Германіяй. У топ-дывізіён па выніках аднакругавога турніру выходзіць пераможца групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?