Фота gettyimages

Пальма першынства ў сталіцы Брытаніі.

«Ніхто ня можа супернічаць зь Лёнданам і яго касмапалітычнай атмасфэрай. Траціна насельніцтва гораду нарадзілася за межамі Брытаніі, лёнданцы зьмяшалі і выпрацавалі агульны культурны стыль, можу і кухню…», — адзначае Forbes.

Праўда, ёсьць і адмоўныя бакі: гэта недастатковы ўзровень бясьпекі і высокія цэны.

На другім месцы Парыж. Экспэрты адзначылі яго рамантычнасьць, клясычны стыль і імкненьне да моды, «не кажучы ўжо пра выдатную ежу».

На трэцім месцы апынуўся Сыднэй, які лічыцца адным з найпрыгажэйшых гарадоў сьвету. Дарэчы, Аўстралія дала адразу два гарады ў Топ‑10 стыльных мэгаполісаў, таксама як і Гішпанія.

Топ 10 самых стыльных гарадоў сьвету

1. Лёндан
2. Парыж
3. Сыднэй
4. Нью‑Ёрк
5. Рым
6. Барсэлёна
7. Мэльбурн
8. Бэрлін
9. Амстэрдам
10. Мадрыд

Паводле newsru.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0