Фота Юліі Бальцэвіч

Фота Юліі Бальцэвіч

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

Нягледзячы, на тое, што пахаладала і сярэдняя тэмпература паветра панізілася, яна ўсё роўна застанецца вышэй за норму на 3—4°С.

У аўторак, 12 красавіка, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература ўначы ад + 2°С па поўначы да + 9°С па поўдні краіны; днём +10 + 16°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах +17 + 19°С.

У наступныя дні надвор'е будзе вызначаць актыўны атмасферны фронт, які будзе перамяшчацца праз Беларусь з поўдня на поўнач і прынясе на большую частку тэрыторыі дажджы, месцамі моцныя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ноччу +4 + 11°С, днём +10 + 17°С, па паўднёвым усходзе да + 19°С.

У пятніцу краіна будзе знаходзіцца ў вобласці паніжанага атмасфернага ціску, дажджы на большай частцы спыняцца і пройдуць месцамі, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература ноччу +1 + 8°С, пры праясненнях, у асноўным па поўначы, 0 — -2°С; днём +8 + 15°С, па поўдні месцамі +16 + 17°С.

У выходныя надвор'е істотна не зменіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?