Літва гатовая кансультаваць Беларусь адносна ўступлення ў СГА, заявіў віцэ-міністр замежных спраў Літвы Раймундас Каробліс, паведамляе ru.delfi.lt.

«У святле таго, што Беларусь спрабуе аднавіць працэс уступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА), Літва не будзе весці з суседам прамых перамоў, бо за гэты працэс адказвае Еўракамісія, аднак інтарэсы краіны будуць актыўна ахоўвацца шляхам выкарыстання органаў Еўрасаюза», — адзначыў дыпламат.

Ён растлумачыў, што Літва гатовая кансультаваць Беларусь і даць ёй тэхнічную дапамогу ў працэсе ўступлення, а таксама дапамагчы ў рэалізацыі рэформаў, неабходных для членства ў СГА. Аднак, дадаў Каробліс, ніякіх просьбаў аб дапамозе Літва пакуль не атрымала.

«Еўракамісія і Літва станоўча ацэньваюць ініцыятывы Беларусі па аднаўленні працэсу ўступлення ў СГА, які ў сувязі з палітычнымі санкцыямі, што прымяняліся да краіны, быў цалкам спынены. З адкліканнем санкцый узнікае магчымасць працягу працэсу ўступлення, аднак Еўракамісія і іншыя асноўныя краіны СГА прытрымліваюцца пазіцыі, згодна з якой, перш за ўсё, Беларусь павінна выканаць неабходную для членства дамашнюю працу», — сказаў Каробліс.

Ён дадаў, што зараз гаворка ідзе толькі пра аднаўленне перамоў аб уступленні Беларусі ў СГА, таму нельга прагназаваць, як надоўга гэты працэс зацягнецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0