Адвакат украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка Мікалай Полазаў сустрэўся са сваёй падабароннай і паведаміў, што яна працягвае галадоўку і стан яе здароўя пагаршаецца.

«Сустрэўся з Надзеяй Саўчанка ў СІЗА. Худая, з чорнымі кругамі пад вачыма. Вага крыху менш за 60 кг», — напісаў Полазаў у сваім фэйсбуку.

Паводле яго слоў, супрацоўнікі ФСВП прапануюць Саўчанка шпіталізацыю, ад якой яна адмаўляецца, працягваючы галадаць.

Яна гатовая прайсці абследаванне незалежнай групай лекараў з Украіны ці Германіі, аднак, па словах Полазава, «пакуль ніякай пазітыўнай інфармацыі аб іх допуску на сённяшні дзень не маецца».

Абарона Саўчанка пачала весці гаворку аб яе абмене на расійскіх зняволеных на Украіне яшчэ да вынясення прысуду.

У канцы сакавіка кіраўнік адміністрацыі расійскага прэзідэнта Сяргей Іваноў не выключыў магчымасць абмену Саўчанка на двух расейцаў, якіх судзяць ва Украіне па абвінавачванні ў тэрарызме.

«Прэзідэнту Парашэнку Надзея прапанавала дзейнічаць больш рашуча ў перамовах аб яе вызваленні», — напісаў Полазаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?