У Савеце Федэрацыі РФ прапануюць увесці крымінальную адказнасць за абразу дзяржаўнага гімна Расіі.

Такая адказнасць, на думку сенатараў, павінна наступаць пры абразлівым скажэнні гімна, выкананым публічна, перадае РІАН.

«Я маю намер ізноў падняць пытанне аб падрыхтоўцы змяненняў у артыкул 329 Крымінальнага кодэкса, якія змогуць абараніць расійскі гімн ад здзекаў… За такія знарочыстыя правакацыі, як тая, што здарылася ў суботу ў Севастопалі, пакаранне павінна быць адпаведным», — сказаў журналістам старшыня камітэта Савета Федэрацыі па рэгламенце Вадзім Цюльпанаў.

На думку Цюльпанава, тыя, хто «арганізаваў і правёў севастопальскую акцыю па выкананні гімна Расіі ў абразлівай інтэрпрэтацыі», ведалі аб прававой неабароненасці музычнага дзяржаўнага сімвала краіны і разумелі «сваю фактычную беспакаранасць нават у выпадку выкрыцця».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0