Прыкладна а 8.40 раніцы 12 красавіка на станцыю метро «Інстытут культуры» перасталі пускаць пасажыраў, цягнікі праходзілі яе без прыпынку.

Як паведаміла прэс-служба Мінскага метрапалітэна, прычынай стаў пакінуты на платформе прадмет. На лаўцы на платформе стаяла велізарная скрынка, крыж-накрыж залепленая чорным скотчам.

Нейкі час цягнікі ішлі па раскладзе, але не спыняліся на станцыі «Інстытут культуры».

У 9.17 прэс-служба паведаміла, што станцыю адкрылі для пасажыраў.

«У забытым пакеце быў ноўтбук, ключы, асабістыя рэчы. Іх уладальнік пакуль не знайшоўся», — паведаміў прэс-сакратар сталічнай падземкі Андрэй Кузьмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0