Мінгарвыканкам павялічыў тарыфы на ваду і каналізацыю для тых, хто аплачвае гэтыя паслугі па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў. Адпаведнае рашэнне апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент прадугледжвае ўнясенне змяненняў у рашэнне мэрыі ад 27 лютага 2014 года. Ім вызначаюцца менавіта поўныя тарыфы на паслугі ЖКГ для мінчан.

Як змяніліся «поўныя» тарыфы на ваду і каналізацыю

паслуга, адзінка вымярэння было, у рублях стала, у рублях
водазабеспячэнне, куб. м. 5400 6875
водаадвядзенне, куб. м. 3600 4530

Адзначым, што льготныя тарыфы, якія былі ўведзеныя ўказам прэзідэнта №107 ад 23 сакавіка, не змяніліся і складаюць 2790 рублёў (за ваду) і 1 863 рублі (за каналізацыю).

Пра тое, што ў Мінску будзе павялічаны поўны тарыф на ваду, чыноўнікі папярэджвалі яшчэ ў канцы лютага.

У выніку агульны кошт паслугі «вада-каналізацыя» ў жыроўцы вырасце з 9 тысяч рублёў да 11,4 тысячы рублёў за кубічны метр. Эканамічна абгрунтаваны тарыф на ваду ў Мінску быў самым нізкім у параўнанні з іншымі абласнымі цэнтрамі і рэгіёнамі краіны. Напрыклад, у Мінскай вобласці ён павялічаны да 15 141 рубля з 19 лютага 2016 года.

Плаціць па поўным тарыфе павінны тыя, хто спажывае больш за 140 літраў вады ў суткі на аднаго пражываючага ў кватэры. Прычым толькі за тыя літры, якія выйшлі за норму. Але гэта пры ўмове, што ў доме ёсць індывідуальныя прыборы ўліку расходу вады. Калі лічыльнікаў няма, то жыхары павінны аплачваць па высокім тарыфе ўсю ваду. Гэтая норма не тычыцца толькі тых, хто жыве ў кватэрах, дзе ўстаноўка такіх прыбораў эканамічна немэтазгодна або тэхнічна немагчыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?