Сёлета найлепшых у спеўным конкурсе, які праводзяць інтэрнэт-партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд «Вяртанне», назавуць 12 cябраў журы:

— Алег Хаменка (лідар гурта «Палац», выкладчык, вядучы жывых канцэртаў «Заспявай»)

— Лявон Вольскі (музыка, літаратар)

— Уладзь Лянкевіч (паэт, вакаліст гурта TonqiXod)

— Ганна Янкута (перакладчыца, літаратурны крытык)

— Сяргей Пукст (музыка, паэт, выкладчык)

— Віталь Рыжкоў (паэт, музыка)

— Андрэй Хадановіч (паэт, перакладчык)

— Глеб Лабадзенка (мовазнаўца, паэт)

— Сяргей Балахонаў (літаратар, перакладчык)

— Яўген Карпаў (журналіст TUT.BY)

— Сяргей Будкін (Tuzin.fm)

— Павал Бераговіч (фонд «Вяртанне»)

Журы абярэ найлепшых у трох намінацыях.

У «Спеўнай паэзіі» удзельнікам конкурсу прапануецца пакласці на музыку верш сучаснага паэта, напісаны ў апошнія 33 гады. Для «Беларускага кавера» – выканаць па-свойму вядомую беларускую песню. А для «Замежнага перакладу» – перакласці на беларускую і выканаць вядомы замежны хіт.

«Крытэры выбару найлепшых залежаць ад намінацыі. У «Спеўнай паэзіі» для нас будзе найбольш важным як прагучыць абраны верш, наколькі гарманічна ён спалучыцца з музыкай, – кажа сябра журы Алег Хаменка. – У выпадку з беларускім каверам звернем увагу на здольнасць выканаўцы падаць песню па-свойму, а не проста яе пераспяваць адзін у адзін. Ну а ў «Замежным перакладзе» істотную ролю маюць не толькі выканальніцкія здольнасці і ступень прасякнення абраным матэрыялам, але і якасць перакладу».

Да ўдзелу ў «Заспявай 3.0» запрашаюцца выканаўцы 16-33 год. Кожны з канкурсантаў можа падаць заяву як у адну з намінацыях, так і паўдзельнічаць у дзвюх або трох. Прызавы фонд сёлета складае 1500 еўра. Заявы прымаюцца да 1 траўня на мэйл: [email protected]. Падрабязнасьці можна паглядзець на старонцы конкурсу.

Прома-ролік конкурсу (рэжысёр Арцём Лобач)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?