«Каб земляробы атрымлівалі належную ўзнагароду за сваю каштоўную працу» — гэтак гучыць адна з малітоўных інтэнцый, якую вызначыў папа Францішак на красавік 2016 года.

Другая інтэнцыя — «Каб хрысціяне ў Афрыцы давалі сведчанне любові і веры ў Езуса Хрыста падчас палітычна-рэлігійных канфліктаў».

Традыцыйна кожны месяц Папа абвяшчае дзве малітоўныя інтэнцыі — агульную і місійную. Яны ахопліваюць самыя актуальныя пытанні, з якімі сутыкаецца Касцёл і чалавецтва.

Земляробы — людзі, якія кормяць цэлы свет, — сутыкаюцца з несправядлівым стаўленнем у многіх частках свету. Апошнім часам гэтая праблема стала вострай і ў нашым краі, дзе калгасы па некалькі месяцаў не плоцяць заробкі.

«Я дзякую табе, дробны земляроб. Тое, што ты робіш, вельмі важна для ўсяго чалавецтва. Як чалавек, дзіця Божае, ты заслугоўваеш годнага жыцця. Але я пытаюся ў сябе: як узнагароджваецца твая праца?» — сказаў папа Францішак у адмысловым відэазвароце.

«Я хацеў бы, каб вы падумалі над гэтым і далучыліся да маіх малітваў у інтэнцыі: каб дробныя земляробы атрымлівалі адэкватнае ўзнагароджанне за сваю каштоўную працу», — дадаў папа Францішак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?