Аўтааматары, якія не жадаюць стаяць у жывой чарзе, цяпер могуць запісацца на тэхагляд праз інтэрнэт. Такую магчымасць дае сайт «Белтэхагляду».

Працэдура зойме ўсяго некалькі хвілін. Усё, што трэба — выбраць зручную тэрытарыяльна дыягнастычную станцыю, дату і час, а таксама пазначыць свае кантактныя дадзеныя, дзяржнумар і марку транспартнага сродку. Уся інфармацыя адразу ж паступіць на станцыю для фарміравання часопіса папярэдняга запісу.

Па жаданні аўтаўладальніка, сістэма рассылае бясплатны смс-напамін. Паслуга даступная не толькі Мінску і абласным гарадам — на ўсіх станцыях УП «Белтэхагляд».

У Беларусі паслуга анлайн-запісу на тэхнічны агляд цэнтралізавана ўкаранёна ўпершыню. Для параўнання, у Маскве паслуга запісу праз інтэрнэт дзейнічае з 2010 года. У Літве такую паслугу прапануе ўся сетка станцый тэхнічнага агляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?