У Беларусі забароняць курыць на прыпынках. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік галоўнага доктара рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык.

Міністэрства аховы здароўя ініцыяваў ўнясенне змяненняў у дэкрэт №28. «У праекце дэкрэта з'явіўся раздзел, які кажа пра поўную забарону курэння ў ліфтах, на дзіцячых пляцоўках, пляжах, прыпыначных пунктах», — сказала Людміла Наройчык.

Раней у Мінску ўжо была ўведзена забарона на курэнне на прыпынках, цяпер яна распаўсюдзіцца на ўсю краіну.

Акрамя таго, прапануецца ўвесці забарону на курэнне ў закрытых памяшканнях і аўтамабілях у прысутнасці дзяцей да 14 гадоў.

Па дадзеных рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, праведзенага ў 2015 годзе, знізіўся працэнт распаўсюджанасці курэння сярод дарослага насельніцтва. У краіне курыць 27,9% насельніцтва ва ўзросце 16 гадоў і старэйшыя. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?