Аляксандр Лукашэнка заявіў, што галоўнае для яго — бяспека грамадзян, грамадства, гарантаванне абараназдольнасці краіны. На гэтым ён акцэнтаваў увагу ў час наведвання Наземнага комплексу кіравання Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання ў Дзяржынскім раёне.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што ў Беларусі надаецца самая вялікая ўвага пытанню гарантавання бяспекі. Разам з гэтым прэзідэнт заўважыў: яго хвалюе, што людзі занадта занепакоеныя пытаннямі абараназдольнасці. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гарантаванне бяспекі — гэта непасрэдная задача Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі, якім па Канстытуцыі з'яўляецца прэзідэнт. «Галоўнае для мяне — бяспека нашых грамадзян, нашага грамадства і абараназдольнасць краіны», — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка больш падрабязна спыніўся на тэме стварэння айчынных ракетных комплексаў. «Ракета — гэта сёння галоўная сістэма для абароназдольнасці. Гэта тая зброя, якая прымушае суперніка думаць, ці варта сюды саваць нос, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. — У гэтым плане нам ёсць што сказаць, і мы будзем гэтаму надаваць сур'ёзную ўвагу, ствараючы патрэбныя для нас і запатрабаваныя на рынку сістэмы ўзбраення. Таму не хвалюйцеся за будучыню, бяспека, абараназдольнасць нашай краіны. У нас дастаткова спецыялістаў, якія могуць ствараць сістэмы, здольныя супрацьстаяць любому суперніку. Свой кавалак зямлі мы заўсёды абаронім. мы нічога свайго не аддамо, але і чужога нам не трэба».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?