Спецыялісты расказалі kp.by, якія дакументы павінны быць у Оле-Эйнара Б'ёрндалена, каб ён змог нараджаць разам з Дар'яй Домрачавай, калі алімпійская чэмпіёнка рашыцца нараджаць у мінскай 5-й радзільні. 

— Паводле беларускіх законаў партнёрам можа быць той, каго захоча жанчына, — распавяла намеснік галоўнага ўрача па акушэрска-гінекалагічнай дапамозе 5-й мінскай бальніцы Марына Шкроб.

Галоўнае — павінна быць пройдзена навучанне партнёрскім родам. Яшчэ раз паўтару, што партнёрам парадзіхі можа быць любы чалавек, якога яна абярэ, але ён павінен мець сертыфікат аб тым, што прайшоў навучанне партнёрскім родам.

— Як доўга доўжыцца такое навучанне?

— Усяго 8 заняткаў. Прайсці навучанне можна ў любым радзільным доме Мінска, у тым ліку і ў нашым. Навучанне праводзяць у спецыяльных цэнтрах, гэта афіцыйна ліцэнзаваная дзейнасць.

— А колькі каштуе навучанне партнёрскім родам?

— Парадку паўтара мільёнаў рублёў. (…) У дадзеным выпадку нараджае беларуска, таму ўсе дамовы заключаюцца з ёй. Навучанне партнёрскім родам можна прайсці і ў сябе ў краіне.

Галоўнае — каб чалавек падаў нам сертыфікат аб тым, што гатовы да партнёрскіх родаў.

У любой краіне свету партнёрскія роды прадугледжваюць падтрымку парадзіхі.

І яшчэ важны момант: у партнёра павінна быць даведка аб тым, што ён здаровы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?