Змяненне клімату на нашай планеце, выкліканае дзейнасцю чалавека, прывяло да зрушэння геаграфічнага Паўночнага полюса Зямлі на ўсход, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на даследаванне NASA.

Зрушэнне Паўночнага полюса навукоўцы назіраюць ўжо 115 гадоў. Пераважна ён рухаўся ў кірунку да Канады з хуткасцю 7-8 см у год. Такім чынам, за ўвесь перыяд назіранняў полюс зрушыўся на 12 м.

Між тым у 2000 годзе Паўночны полюс пачаў паводзіць сябе інакш. Ён змяніў курс і пачаў рухацца на ўсход — у бок Вялікабрытаніі. На сённяшні дзень Паўночны полюс ссоўваецца з хуткасцю 17 см у год, што ў два разы хутчэй, чым раней.

На думку навукоўцаў, зрушэнне Паўночнага полюса звязана з павелічэннем масы льдоў на ўсходзе Антарктыды і раставаннем леднікоў на захадзе Антарктыды і ў Грэнландыі. Акрамя таго, на зрушэнне можа аказваць уплыў страта вады і засуха ў раёне Каспійскага мора і паўвострава Індастан. Усе названыя фактары звязаныя са зменай клімату на Зямлі, якая, у сваю чаргу, выклікана дзейнасцю чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0