Белстат апублікаваў тэматычны статыстычны агляд, прымеркаваны да Міжнароднага дня культуры, які адзначаецца 15 красавіка.

Адзін з раздзелаў прысвечаны працы бібліятэк.

Іх у Беларусі налічваецца 2,9 тысячы (цікава, што траціна з іх не мае доступу да інтэрнэту). Чытацкія білеты ёсць у кожнага трэцяга жыхара краіны.

Найбольшай папулярнасцю карыстаецца Нацыянальная бібліятэка. Бібліятэчны фонд у ёй штогод расце, а вось колькасць карыстальнікаў скарачаецца.

З дадзеных Белстата вынікае, што ў 2005 годзе ў Нацыянальнай бібліятэцы (яшчэ ў старым будынку) было зарэгістравана больш за 117 тысяч чытачоў. Паводле леташніх падлікаў, засталося 82 тысячы карыстальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?