У Бабруйску адчынілася новае прадпрыемства па выпуску соку. Сродкі ў праект уклала Міжнародная фінансавая карпарацыя (IFC). Магутнасьці Detroit Belarus Juise Company, прадпрыемства створанага пры ўдзеле кампаніі Detroit Investments, даюць магчымасьць вырабляць больш як 70 млн. л соку ў год.
У плянах выпуск прадукцыі каля 1 млн. гекталітраў — 100 млн літраў — у год. Гэта трохі больш за агульны аб’ём спажытага ў год беларусамі соку і напояў з утрыманьнем соку. Праект прадугледжвае ў пэрспэктыве выхад на замежныя рынкі. Цяпер сыравіна паступае з‑за мяжы, з часам адбудзецца пераход да выкарыстаньня пераважна мясцовая сыравіна.
Інвэстыцыйная група Detroit Investment Ltd. спрычынілася да заснаваньня піваварнай кампаніі «Сябар», якая таксама месьціцца ў Бабруйску.
Прэм’ер‑міністар Беларусі Сяргей Сідорскі, які прысутнічаў на ўрачыстым адкрыцьці новага заводу ў Бабруйску, заявіў наступнае:
«Я ўважліва сачу за рэалізацыяй інавацыйнай праграмы. Калі гаварыць аб перапрацоўчай прамысловасьці ў цэлым, то за тры гады мы плянуем пабудаваць больш як 50 такіх прадпрыемстваў»