19 красавіка ў ДК Прафсаюзаў група «J:морс» прадстаўляе новую акустычную праграму «Песні для Джульеты», у межах якой прагучаць найлепшыя песні з новага альбома «Паветра» і мінулых работ групы.

Прэзентацыя першага пасля пяцігадовага перапынку альбома «J:морс» з аншлагам адбылася ў Мінску напярэдадні Дня закаханых — гучны драйвавы канцэрт са шчыльным электрычным гучаннем, які наведалі паўтары тысячы гледачоў. Але вясна – час для больш атмасферных і задуменных гукаў ды інтанацый.

«Даволі рэдка, раз у 2-3 гады, мы граем вялікі вясновы акустычны канцэрт. Кожны раз гэта адмыслова падабраная і адрэпетаваная праграма, якая паказвае больш меладычны і гарманічны бок «J:морс». А да таго ж больш непрадказальны: мы можам лёгка сысці ў джаз ці зайграць фанк», — адзначае франтмэн каманды Уладзімір Пугач.

Паслухаць і спампаваць новы альбом «J:морс» «Паветра» можна на афіцыйнай старонцы jmors.by.

19 красавіка ў ДК Прафсаюзаў — «J:морс» з праграмай «Песні для Джульеты. Акустыка». Пачатак ў 19.00. Кошт квіткоў ад 350 да 550 тысяч рублёў. Даведкі па тэлефонах 8 029 851 77 06, 8 044 551 77 06.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0