Трэцюю запар перамогу атрымала юніёрская зборная Беларусі па хакеі (U18) на чэмпіянаце свету ў групе А першага дывізіёна, які праходзіць у Мінску.

12 красавіка каманда Юрыя Файкова выйграла ў Францыі — 3:2 (1:1, 1:0, 1:1).

Становішча каманд (пасля трох тураў): Беларусь — 9 ачкоў (розніца шайбаў 14-7), Германія — 8 (12-6), Казахстан — 4 (9-12), Францыя — 3 (10-9), Нарвегія — 3 (10-14), Аўстрыя — 0 (4-11),

У першых двух паядынках беларуская каманда перамагла Казахстан (5:2) і Нарвегію (6:3).

13 красавіка Беларусь сустрэнецца з Аўстрыяй, 15-га — з Германіяй. У топ-дывізіён па выніках аднакругавога турніру выходзіць пераможца групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?