Акрамя «спісу Саўчанка», неўязнымі абвешчаныя асобы, звязаныя з асуджэннем украінцаў Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі.

«Канкрэтна гаворка ідзе аб расійскіх суддзях, пракурорах, якія наўпрост удзельнічалі ў справе гэтых людзей. На дадзены момант выдзеленыя 46 чалавек, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Літвы», — сказаў BNS 12 красавіка Лінкявічус, удакладніўшы, што спіс дапаўняецца. У спіс увайшлі людзі, якія ўдзельнічалі ва распачацці крымінальных спраў супраць Саўчанкі, рэжысёра Сянцова і праваабаронцы Кольчанкі.

«Мы не прызнаем гэтыя справы, якія з нашага пункту гледжання з'яўляюцца фальсіфікаванымі, і гэтыя асобы, якія наўпрост звязаныя — суддзі, пракуроры, некаторыя іншыя дзеячы з гэтых самазваных рэспублік — Данецкай і Луганскай — яны патрапілі ў гэты спіс», — сказаў Elta па тэлефоне Лінкявічус.

***

Літва — першая краіна ЕС, якая склала такі спіс. Па словах міністра, спадзяюцца, што крок Вільні заахвоціць іншыя краіны і ЕС трымацца яе прыкладу. Літва і яшчэ 4 краіны ЕС прадставілі гэтую ідэю вярхоўнаму прадстаўніку Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні.

«Наша мэта — агульныя дзеянні Шэнгенскай зоны», — сказаў Лінкявічус. Ён прапаноўваў Магерыні абвясціць такі спіс у маштабе ўсяго ЕС, аднак пакуль гэтую ініцыятыву не падтрымалі. Аднак Лінкявічус сказаў, што гэтае рашэнне могуць абмяркоўваць і пазней, паколькі сітуацыю Саўчанка пастаянна абмяркоўваюць еўрапейскія дыпламаты.

«Саўчанка — актуальнае пытанне, асабліва, калі пагоршыўся яе стан здароўя», - сказаў міністр. Паводле яго слоў, з асуджэннем Сянцова і Кольчанкі сітуацыі аналагічныя сітуацыі Саўчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?