14 красавіка ноччу прыродныя ўмовы Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, днём адаб'ецца ўплыў прахалоднай і няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з Балтыйскага мора. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі дажджы, ноччу месцамі па ўсходзе моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер заходні, паўночна-заходні, умераны, па паўночным усходзе днём парывісты.

Тэмпература паветра ўначы +4.. + 10°С, днём +6.. + 13°С, па паўднёвым усходзе +14.. + 18°С. Атмасферны ціск уначы будзе падаць, днём расці.

15 красавіка надвор'е абумовіць вобласць павышанага ціску, сфарміраваная ў халаднаватым паветры, на паўднёвым усходзе рэспублікі адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Месцамі, у асноўным па ўсходзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы +1.. + 8°С, пры праясненнях, пераважна па поўначы, да 0..- 2°С, днём +8.. + 15°С.

16 красавіка ноччу вялікая частка краіны будзе заставацца ў полі павышанага ціску, днём надвор'е абумовіць малаактыўны атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. Ноччу па паўднёвым захадзе, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, ноччу і раніцай туман.

Тэмпература паветра ўначы -3.. + 3°С, днём +8.. + 15°С, па паўднёвым захадзе ноччу +4.. + 6°С, днём +16.. + 17°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?