Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валерый Кавалькоў растлумачыў, чаму, на яго думку, апытанні на інтэрнэт-сайтах з нагоды пенсійнага ўзросту нерэпрэзентатыўныя.

Сваю пазіцыю ён агучыў на анлайн-канферэнцыі.

«Любыя апытанні павінны адказваць патрабаванню рэпрэзентатыўнасці, то бок першапачаткова ахопліваць розныя сацыяльныя групы і ўзроставыя катэгорыі насельніцтва, — адзначыў Валерый Кавалькоў. — Пагадзіцеся, што не ўсё насельніцтва рэспублікі можна аднесці да актыўных карыстальнікам сеткі інтэрнэт, тым больш нейкіх асобных сайтаў».

Намеснік міністра расказаў, як вывучалася меркаванне грамадзян па пытанні павышэння пенсійнага ўзросту:

шляхам аналізу зваротаў (пісьмовых і электронных), публічных і тэлефонных апытанняў, у працоўных калектывах, а таксама ў рамках ўзаемадзеяння з грамадскімі і прафсаюзнымі арганізацыямі, праз СМІ.

«Праведзеная тлумачальная праца, агучаныя довады на карысць прыняцця рашэння аб павышэнні пенсіённага ўзросту далі вынікі: хай не адразу, але ўсё ж грамадзяне згаджаліся з неабходнасцю прыняцця гэтага рашэння», - падкрэсліў Валерый Кавалькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?