Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося сёння раніцай, 13 красавіка, каля вёскі Новы Двор Мінскага раёна, паведамілі ў АДАІ Мінскага РУУС.

Мінчанка, знаходзячыся за рулём аўтамабіля «Шкода Фабія», на закругленні дарогі выехала на сустрэчную паласу. Там яна ўрэзалася ў машыну «Сузукі СХ4», якой таксама кіравала жыхарка сталіцы.

Кіроўца «Шкоды» патлумачыла, што стамілася пасля начнога дзяжурства, села за руль і проста заснула. Жанчына была дастаўленая ў бальніцу з пераломам перадплечча.

Больш у аварыі ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?