Моцны землятрус магнітудай 7,2 адбыўся сёння ў М'янме, паведамляе ТАСС са спасылкай на Нямецкі цэнтр даследавання Зямлі.

У той же час Геалагічная служба ЗША (USGS) перадае пра землятрус у М'янме магнітудай 6,9.

Паводле дадзеных USGS, штуршкі былі зафіксаваныя ў 13.55 па часе UTC, эпіцэнтр размяшчаўся ў 103 км на паўночны захад ад горада Шуэба. Ачаг землятрусу залягаў на глыбіні 134,8 км.

Пра разбурэнні пакуль не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0