Расейскія бамбавікі Су-24 некалькі разоў праляцелі ў небяспечнай блізкасці ад амерыканскага эсмінца USS Donald Cook у Балтыйскім моры, паведамляюць СМІ са спасылкай на амерыканскіх ваенных.

Паводле інфармацыі тэлеканала CNN, бамбавікі двойчы наблізіліся да карабля ў ноч на сераду ў нейтральных водах. У нядзелю самалёты яшчэ раз наблізіліся да эсмінца.

Як адзначаюць крыніцы, бамбавікі не былі абсталяваныя ўзбраеннем, аднак выканалі манеўр, які нагадвае паветраную атаку на судна.

Ваенны, якога цытуе агенцтва Рэйтэр, адзначае, што самалёты праляцелі на адлегласці каля 9 метраў над суднам і правялі «сімуляцыю атакі».

Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра «адзін з самых агрэсіўных актаў за апошні час».

Таксама паведамляецца, што над эсмінцам праляцеў расійскі верталёт Ка-27, з якога, як мяркуецца, вялася фотаздымка карабля.

USS Donald Cook — эскадранны мінаносец ВМС ЗША чацвёртага пакалення, галоўнай зброяй якога з'яўляюцца кіраваныя ракеты. Паводле паведамленняў, на борце карабля знаходзіўся польскі верталёт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?