На першую палову дня 14 красавіка Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр (БРПЧ) запланаваў прафілактыку. Гэта значыцца, ніводзін тэлеканал не мусіў працаваць ад 9 да 15 гадзін. Адпаведна, праграмы тэлеперадач на гэты час не складаліся.
Аднак планы чыноўнікаў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі раптоўна змяніліся.
Запланаваная прафілактыка пераносіцца на 28 красавіка «ў сувязі з неабходнасцю трансляцыі асабліва важнай тэлевізійнай перадачы», гаворыцца ў паведамленні БПРЧ.
З меркаваных падзей першай паловы дня можна ўзгадаць хіба што прамую лінію з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аднак падзеі такога кшталту ў суседняй краіне трансляваў толькі тэлеканал «РТР-Беларусь».
Яшчэ адна падзея — удзел Аляксандра Лукашэнкі ў саміце ісламскіх дзяржаў у Турцыі.