Сяргей Касьціцын

Сёньня раніцай у Філадэльфіі быў згуляны трэці матч чвэрцьфінальнай сэрыі паміж «Манрэаль Кандыенс» і «Філадэльфіяй Флаерз».

«Манрэаль», на жаль, пацярпеў другую паразу запар. Сёньня зь лікам 2:3, прычым пасьля другога пэрыяду квэбэкскі клюб саступаў зь лікам 0:3, але на восьмай хвіліне 3‑га пэрыяду закінуў першую шайбу. Томаша Плеканцу асыставаў Сяргей Касьціцын. Потым «Манрэаль» закінуў яшчэ адну шайбу.

Лік у сэрыі стаў 1:2 на карысьць «Філадэльфіі». Чацьверты матч сэрыі пройдзе тамсама 30 красавіка.

Сёньня ўначы паводле менскага часу часу правядзе свой трэці матч «Каларада Эвэланш». Дэнвэрскі клюб, за які выступае Руслан Салей, прайграе ў сэрыі «Дэтройту» зь лікам 0:2.

Пераможца вызначаецца па чатырох перамогах, калі «Манрэаль» і «Каларада» прайграюць у сваіх сэрыях, беларускія легіянеры, што выступаюць за гэтыя клюбы, маюць шанец трапіць на чэмпіянат сьвету па хакеі. Ён стартуе 2 траўня ў канадзкіх гарадах Квэбэк і Галіфакс. 3 траўня зборная Беларусі гуляе са Швэцыяй, 5 траўня - з Швайцарыяй, 7 траўня - з Францыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?