tass.ru

tass.ru

«У мінулым годзе вы сказалі, што выратавалі б тонучага Абаму, а калі б цяпер танулі Парашэнка і Эрдаган, каго б вы выратавалі першым», — зачытала вядучая.

Кіраўнік расійскай дзяржавы, усміхнуўся і сказаў: «Варачка, ты ставіш мяне ў цяжкае становішча». «Нават не ведаю, што сказаць. Але вось мабыць так: значыць, калі хтосьці вырашыў патануць, выратаваць яго ўжо немагчыма. Але мы, вядома, гатовы працягнуць руку дапамогі і руку дружбы любому нашаму партнёру, калі ён сам гэтага хоча», — дадаў прэзідэнт РФ.

У 2014 годзе таксама падчас прамой лініі Пуцін адказаў на пытанне шасцігадовай Альбіны, якое гучала наступным чынам: «Як вы думаеце, выратаваў бы вас Абама, калі б вы танулі». Расійскі лідар тады адзначыў, што яму б хацелася, каб з ім такога не здарылася, і дадаў: «Я думаю, што ён [прэзідэнт ЗША] прыстойны чалавек і мужны дастаткова, і ён бы, вядома, зрабіў гэта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?