14 красавіка ў Стамбуле на палях саміту Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва адбылася сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева.

«Мы з вамі ўжо правялі працяглыя перамовы, абмеркавалі праблемы як міжнародныя, так і мясцовыя, дамовіліся пра ваш візіт у Беларусь і мой прыезд у Казахстан», — сказаў Лукашэнка ў пачатку сустрэчы.

Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, будучыя сустрэчы на найвышэйшым узроўні дадуць магчымасць сур'ёзна прааналізаваць праблемныя моманты, якія ўзнікаюць пад уплывам сусветнага эканамічнага крызісу.

«Сённяшняя сустрэча — гэта крок да таго, каб абмяркоўваць гэтыя пытанні і праблемы», — адзначыў Лукашэнка.

Нурсултан Назарбаеў, у сваю чаргу, выказаў задавальненне тэмпамі развіцця эканамічных адносін паміж краінамі.

Па словах кіраўніка Казахстана, у канцы мая ў Астане плануецца мерапрыемства на вышэйшым узроўні ў фармаце ЕАЭС. «Думаю, у нас там будзе асобная сустрэча, магчымасць зверыць гадзіннікі. Мы — брацкія краіны, у нас агульныя мэты, агульныя памкненні і саюзнікі », — падкрэсліў Назарбаеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?