На другое паўгоддзе 2016 года плануецца афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Іран, паведаміў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў 14 красавіка на пасяджэнні аргкамітэта выставы «Белагра-2016» у Мінску.

«Санкцыі знятыя, Іран адкрыты. Тэматыка працы даволі сур'ёзная», — адзначыў на пасяджэнні намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы.

Нагадаем, Лукашэнка сустракаўся з іранскім калегам Хасанам Раўхані ў ліпені 2015 года ва Уфе ў межах мерапрыемстваў самітаў БРІКС і ШАС. Беларускі прэзідэнт наведваў Іран у 2006 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?