Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не выключыў, што будзе чарговы раз балатавацца на пасаду прэзідэнта РФ у 2018 годзе.
Пра гэта ён сказаў у ходзе размовы з расіянамі ў жывым эфіры.
«Мне здаецца, пра гэта рана казаць. Я ў такіх сітуацыях кажу адно і тое ж, і хачу гэта паўтарыць яшчэ раз: нам цяпер трэба думаць не пра тое, дзе і як мы будзем працаваць у будучыні. Трэба думаць пра тое, як апраўдаць давер людзей сёння, як дамагчыся тых мэтаў, якія мы перад сабой ставім, тых абяцанняў, якія мы зрабілі. У залежнасці ад таго, як будзе складвацца сітуацыя, і як будзе ісці работа, будуць прынятыя адпаведныя рашэнні», — адзначыў Пуцін.
Нагадаем, Пуцін фактычна кіруе Расіяй з 1999 года.