«У гэту суботу, 16 красавіка, мы арганізуем вандроўку ў Гародню ад аддзялення найноўшай гісторыі Беларускага Калегіюма», — паведамляе ў фэйсбуку Аляксей Ластоўскі.

«У самой Гародні нас чакаюць Андрэй Чарнякевіч і Андрэй Вашкевіч, якія правядуць нас шляхамі абаронцаў горада ў 1939 годзе. На прыкладзе падзей верасня 1939 г. паспрабуем паказаць, як адбываецца «налажэнне» розных гістарычных прастораў і якім чынам сення фармуецца палітыка памяці ў адносінах да па-за ідэялагічных тэм. Мы пройдзем ад былых «шэрых» (кармеліцкіх) казарм уздоўж Немана (стары Падол) да каталіцкіх могілак, наведаем старыя вайсковыя могілкі, былы Скідзельскі пляц і вернемся па вул. Маркса (Брыгіцкай) у цэнтр (Рынак).

Пры жаданні, да вандроўкі можа далучыцца любы ахвотны. Удзел бясплатны, адзінае, трэба самастойна аплаціць праезд да Гародні і назад.

Мы выязжаем цягніком 16 красавіка, адпраўленне - 7.01, прыбыццё 11.43, плацкарт - 77.200. Назад можна вярнуцца альбо вячэрнім цягніком (17.28), альбо начным (23.41).

У Гародні збіраемся ля рэстарацыі «Карчма» на рагу вуліцаў Ажэшка і Савецкай а 12.30».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0