Мабільныя аператары Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана і Кыргызстана дамовіліся аб тым, каб знізіць цэны на сувязь у роўмінгу паміж краінамі. Пра гэта паведамляе сайт Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Зніжэннем коштаў на роўмінг у краінах Еўразійскай эканамічнай саюза на працягу некалькіх месяцаў займаюцца антыманапольныя ведамствы пяці краін. На нарадзе 14 красавіка яго ўдзельнікі распавялі, як менавіта знізіліся цэны за апошні час.

У якасці прыкладу прывялі цэны ЗАТ «БеСТ» — мабільнага аператара life:). Галасавыя паслугі патаннелі да 4 разоў — з 26 455 беларускіх рублёў за хвіліну да 6 173 (верагодна, гаворка ідзе пра сярэднюю цану хвіліны на ўваходныя і выходныя выклікі).

Раней пра зніжэнне коштаў у роўмінгу паведамляў мабільны аператар МТС. Па некаторых кірунках зніжэнне склала да 84%.

Эканамічны эфект для спажыўцоў дзяржаў ЕАЭС ад зніжэння кошту паслуг сувязі ў роўмінгу на тэрыторыі ЕАЭС можа скласці да 2 мільярдаў расійскіх рублёў (каля 30 мільёнаў даляраў) у год.

Удзельнікі сходу прынялі рашэнне працягнуць працу ў гэтай сферы. У тым ліку плануецца стварыць умовы для чарговага зніжэння кошту паслуг галасавой сувязі ў роўмінгу ў 2017 годзе.

Раней стала вядома пра планы ўстанавіць максімальныя тарыфы для выходных галасавых выклікаў у роўмінгу. Для 2016 максімум устаноўлены на 0,68 еўра, у 2017-м — 0,3 еўра за хвіліну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?