Слова «Чэхія» (Czechia) павінна стаць адной з альтэрнатыўных міжнародных назваў краіны, якая па-англійску афіцыйна называецца Czech Republic.
Як паведамляе Reuters, на думку чэскіх уладаў, прыняцце адпаведнага рашэння «спросціць жыццё» кампаніям, палітыкам і спартсменам.
«Пасля прыняцця чэшскім прэзідэнтам, кабінетам міністраў і кіраўнікамі дзвюх палат парламента, МЗС падасць заяву аб рэгістрацыі новай геаграфічнай назвы ў ААН, і гэтая назва стане афіцыйнай кароткай геаграфічнай назвай краіны», — цытуе агенцтва прэс-сакратара чэшскага МЗС.
Агенцтва таксама дадае, што да гэтага часу няма адзінага стандартызаванага англійскага слова для абазначэння Чэхіі, у адрозненне, ад, скажам, «Францыі», скарочанага варыянту «Французскай Рэспублікі».
Прыхільнікі перайменавання кажуць, што слова Czechia у англійскай мове можна прасачыць да 19 стагоддзя, і слова было прызнана чэшскім упраўленнем геадэзіі і картаграфіі як адно з магчымых альтэрнатыўных слоў для пазначэння краіны на карце свету.
У самой Чэхіі ёсць і праціўнікі перайменавання, сярод іх міністр рэгіянальнага развіцця Карла Слехтава, якая сцвярджае, што Czechia будзе выглядаць падобна на «Чачню» і ўжыванне гэтага слова прывядзе да блытаніны.