Мінскія «Цмокi» саступілі ў гасцявым матчы Адзінай лігі ВТБ піцерскаму «Зеніту» з лікам 77:105 (29:28, 19:23, 15:25, 14:29).

Дзве першыя чвэрці прайшлі ў роўнай барацьбе, але другая палова гульні мінчукам зусім не ўдалася. Так у дзвюх апошніх дзесяціхвілінках «Цмокi» сумарна набралі столькі ж ачкоў, колькі ў стартавай чвэрці.

Самым выніковым у гасцей стаў Гарэт Штутц, які набраў 24 ачкі і зрабіў 11 падбораў. Джасцін Грэй адзначыўся 16 выніковымі баламі, а Бранка Міркавіч - 13 ачкамі і 9 падборамі.

З 8 перамогамі ў 28 сустрэчах «Цмокi» займаюць 12 месца ў Адзінай лізе ВТБ. 17 красавіка мінчане правядуць хатні матч супраць «Ніжняга Ноўгарада».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?