Прысуды, якія вынесьлі кітайскія ўлады ўдзельнікам акцый пратэсту ў Тыбэце, аказаліся вельмі жорсткія.

17 удзельнікаў сакавіцкіх акцый асуджаны на розныя тэрміны зьняволеньня: ад трох гадоў да пажыцьцёвага.

Прычым прысуд вынесены ў прысутнасьці больш чым 200 прадстаўнікоў праваахоўных органаў, манахаў і простых жыхароў.

Падчас сакавіцкіх падзей, калі ў Лхасе прайшлі дэманстрацыі з патрабаваньнем незалежнасьці Тыбэту, толькі паводле афіцыйных зьвестак, загінулі 19 чалавек і 623 былі параненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0