Эмацыйны Юрген Клоп, telegraph.co.uk
Найбольшую цікавасць выклікаў матч «Ліверпуль» — «Барусія». Англійскі клуб трэніруе былы шэф «Барусіі» Юрген Клоп.
«Ліверпуль» вырваў перамогу з лікам 4:3, саступаючы падчас гульні 0:2 і 1:3 (першы матч 1:1).
У паўфіналы выйшлі таксама данецкі (ці ўжо львоўскі) «Шахцёр» (які разграміў учора «Брагу» 4:0), «Вільярэал» (перамога над «Спартай» 2:1 і 4:2) і «Севілья», якая ў серыі пенальці выйграла ў баскскага «Атлетыка».
Лёсаванне паўфіналаў, як і паўфіналаў Лігі чэмпіёнаў, пройдзе сёння.