Адзін зь лідэраў Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч заклікае 1 траўня а 12 гадзіне ўзяць удзел у эўрамаёўцы.

Яна адбудзецца ў Менску каля Нацыянальнай бібліятэкі. Спадар Статкевіч сказаў:

«1 Траўня набыло яшчэ адзін сэнс для Беларусі. У гэты дзень мы зрабіліся суседзямі Эўрасаюзу. І стала відавочным, што Беларусь можа таксама стаць сябрам эўрапейскай сям'і, Сёлета парк Янкі Купалы на рамонце. А фэдэрацыя прафасаюзаў атрымала дазвол на пляцоўку каля Нацыянальнай бібліятэкі. Мы ня просім дазволу на такія акцыі, бо калі паспрабавалі гэта рабіць, то пераканалаіся, што можа быць толькі Бангалор. Таму мы вырашылі правесьці эўрамаёўку каля бібліятэкі. Гэта зручна, непадалёк ад мэтро, чакаецца някепскі канцэрт».

Спадар Статкевіч сказаў, што не зьбіраецца ісьці на Бангалор, дзе плянуюць адзначыць 1 траўня дэмакратычныя левыя сілы Беларусі з 12 да 15 гадзінаў: «Мой сабака даўно памёр. Што рабіць на Бангалоры без сабакі?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?