Духоўны лідар беларускай эміграцыі айцец Аляксандр Надсан памёр год таму, 15 красавіка 2015 г.

Духоўны лідар беларускай эміграцыі айцец Аляксандр Надсан памёр год таму, 15 красавіка 2015 г.

15 красавіка спаўняецца год з дня нараджэння для Неба грэка-каталіцкага святара, які стаў духоўным правадніком і натхняльнікам многіх беларусаў ва ўсім свеце — айца Аляксандра Надсана.

У гэты дзень ва ўсіх беларускіх грэка-каталіцкіх парафіях вернікі памоляцца за а. Аляксандра Надсана і згадаюць яго велізарны ўнёсак у адраджэнне Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, дзяржаўнасці і культуры Беларусі.

***

Айцец Аляксандр Надсан нарадзіўся ў Гарадзеі (Нясвіжскі раён). Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. З канца чэрвеня 1944 г. — у эміграцыі. З восені 1944 г. — у польскай арміі Андэрса (у складзе Брытанскіх узброеных сіл). Прымаў удзел у баявых дзеяннях на поўначы Італіі, быў паранены.

З 1946 г. — у Вялікабрытаніі. Скончыў матэматычны факультэт Лонданскага ўніверсітэта.

З восені 1953 г. вучыўся ў Рыме ў Грэчаскай калегіі (духоўная семінарыя для католікаў усходняга абраду). 23 лістапада 1958 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне.

У ліпені 1959 г. вярнуўся ў Лондан. З 1961 г. — кіраўнік беларускай школы імя Кірылы Тураўскага ў Лондане.

З 1971 г. — кіраўнік Беларускай бібліятэкі-музея імя Ф. Скарыны, з 1981 г. — кіраўнік Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі.

З канца 1980-х гг. — Апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў у замежжы. Кіраўнік Камітэта дапамогі ахвярам радыяцыі, аўтар некальніх кніг па гісторыі Беларусі. Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?