Аляксандар Лукашэнка выступіў са штогадовым пасланьнем да народу і парлямэнту. «Тэму з вязьнямі закрываем. Пяцёра на свабодзе, адзін адмовіўся. Якія прэтэнзіі?..» «У сьвеце мільёнам людзей жраць няма чаго, а мы пры льготы...». «Павялічваецца паток інвэстыцый, прычым мы на ўзроўні прэзыдэнта ўжо выбіраем, каго пусьціць у Беларусь. Да мяне ў кабінэт не прыходзіць мелачоўка, а кіты!..». «Задача дзяржавы – даць чалавеку сваімі рукамі забясьпечыць сабе дабрабыт»... «Літасьці нікому ня будзе, нават самым блізкім...» — і пагражае 15 чыноўнікам карупцыйнымі зьвесткамі.

Пра сувэрэнітэт

Мы адстойвалі свой сувэрэнітэт пасьля развалу СССР. Ішло пераадоленьне хранічных хваробаў, было цяжка. Але сувэрэнная Беларусь адбылася. Час паказаў, што мы ўсё рабілі правільна. Паводле індэксу чалавечага разьвіцьця ААН, мы на сутыку сярэдняга і высокага ўзроўню. Але мы павінны ўсё рабіць, каб Беларусь выйшла з групы даганяючых, а стала ў групе лідэраў. Хопіць арыентавацца на аўтсайдэраў.

Пра дзяцей і Сеціва

Дзеці перасталі чытаць кнігі, хадзіць у тэатры, а ўвесь час праводзяць у Інтэрнэце.

Пра мэдыцыну

Дактары ў нас сусьветнага ўзроўню, толькі трэба стварыць у нас належныя ўмовы. І тады да нас будуць езьдзіць, як напрыклад, нядаўняя апэрацыя па перашчэпцы печані. ... Але трэба ліквідаваць чэргі ў паліклініках. Трэба ўмавацаваць матэрыяльную базу ў бальніцах. Небясьпека – ўзровень здароўя дзяцей. Здаровы толькі кожны дзясяты школьнік. Захаваньне здароўя моладзі – галоўнае».

Трэба забясьпечыць даступнасьць лекаў усім катэгорыям насельніцтва. Сёлетні год – год дыспансэрызацыі. Трэба дабіцца сур’ёзнага павышэньня працягласьці жыцьця. Больш за 13 % насельніцтва рэгулярна займаецца спортам. Гэта болей, чым у Расеі і Ўкраіне, але ўсё роўна недастаткова.

Але ці ўсе сабе могуць дазволіць той жа басэйн, калі яго наведваньне роўнае палове дзённага заробку?

Пра алькаголь, тытунь, наркотыкі

Працытаваў Лява Талстога: «Каб людзі перасталі адурманьваць сябе алкаголем, тытунем, опіюмам...» «Мы ня можам забараніць піць, але гэта кепска. Агідна глядзець, як спойваюць дзяцей». Выказаўся за забарону курэньня і расьпіцьця сьпіртнога ў грамадзкіх месцах.

«Распаўсюдзілася наркаманія. Знаходзяць шпрыцы ў рэстаранах, ужываюць наркотыкі ў школах… Але, крый Божа, клопат пра здароўе ператварыць ў чарговую кампанію. Кампанейшчына загубіць любую рэч.»

Пра сям’ю

Трэба думаць пра дхуоўнае: сям’ю. Мець паўнавартасную сям’ю зь некалькімі дзецьмі павінна быць прэстыжна. Колькасьць насельніцтва павінна ўзрасьці ў тры разы!

Белая Русь

«Сілу набірае «Белая Русь», я б не стаў акцэнтаваць увагі, каб не спэкуляцыі на ёй. Кажуць, Лукашэнка стварае сабе партыю ўлады. Я не прымаю такіх структур. Я абапіраўся толькі на народ, давяраю толькі народнай думцы. У нас больш за дзьве тысячы грамадзкіх арганізацый.

Я не зьбіраюся ўступаць у ніякую партыю. Я не выходзіў з партыі. Але, крый Госпадзе, сілай заганяць у якую арганізацыю. Я яшчэ пагляджу, якія там чыноўнікі. Калі ўжо ўзьнікла гэта арганізацыя, дык не замінайце ёй, хай яна ствараецца зьнізу. Каб здасьць іспыт, то добра, калі не — то будзе парцейкай, як некаторыя сёньня».

Пра грамадзянскую супольнасьць

У нас некаторыя дзеячы ператварылі грамадзкую дзейнасьць у хлебную дзейнасьць. Працуеш мала, атрымліваеш многа. На падачкі заходніх дзядзей.

Здаровая грамадзянская супольнасьць павінна дбаць пра грамадзян, а не зьвяртацца, каб увялі санкцыі. А што такое свабодныя прафсаюзы?

А апазыцыйныя дзеячы, якія губляюць сон, калі нехта скажа добрае слова пра Беларусь? Або кляймяць замежных інвэстараў, якія ідуць у Беларусь? Бачачы, што апазыцыйныя акцыі ніхто не наведвае, эксплюатуюць іншыя рэчы. Зьявіліся цэлыя дынастыі апазыцыянераў. Што было б, каб яны прыйшлі да ўлады?

Падабаецца Захаду ці не, але стабільнасьць будзе забясьпечана

Падабаецца Захаду ці не, але стабільнасьць будзе забясьпечана. У сваіх краінах кіраўнікі Захаду не задумваючыся разганяюць свае дэманстрацыі. А тут бухцяць, калі ў нас разганяюць дэманстрацыі, на якіх зьбіваюць простых грамадзян.

Пра палітвязьняў

Тэму з вязьнямі закрываем. Пяцёра на свабодзе, адзін адмовіўся. Якія прэтэнзіі?

Пра адукацыю

Сыстэма дашкольнай адукацыі ў нас унікальная. У дзіцячых садках — 100 %.

Пра рэформу школы

Экспэрымэнты са школай пара сканчаць. Сыстэма адукацыі не павінна быць адарвана ад эканомікі. Школа апошнім часам арыентуе на паступленьне ў ВНУ, але бракуе рабочых кадраў. Ня менш прэстыжна стаць рабочым, майстрам, і зарплаты ў іх добрыя.

Пра кіно

Дайце таленавіты прадукт, і ён будзе ўзнагароджаны. Дайце дарогу маладым. Пра зорак беларускага паходжаньня не павінны ведаць з Расеі.

Пра зьніклыя нацыянальныя каштоўнасьці

Важна вярнуць на Беларусь зьніклыя каштоўнасьці. Трэба тэрмінова актывізаваць працу ў гэтым кірунку.

Пра рэлігіі

Вялікі ўклад у гармонію грамадзтва ўносяць праваслаўная і каталіцкая канфэсіі, а таксама юдзейская і мусульманская. Я ўдзячны за гэта сьвятарам.

Палякі ня здраднікі

Памыляецца той, хто разыгрывае карту паляка ці абараняе правы нацыянальных меншасьцяў. У нас няма нацменшасьцяў. Палякі – 300 ці болей тысяч – нашы людзі. Яны ня здраднікі. Гэта палякі, але гэта нашы палякі. На жаль, за мяжой гэтага не разумеюць... Мы самая інтэрнацыянальная краіна ў сьвеце.

Пра СМІ

Рэальнае жыцьцё ў грамадзтве трэба не фабрыкаваць, а адлюстроўваць. Кепска, калі нашыя СМІ, пераймаючы заходнія, падаюць пошласьць.

Няма разьвіцьця ў рэгіянальнай прэсы. Пачтыаеш такую прэсу – мінулае стагоддзьзе. Мясцовыя СМІ павінны кантактаваць з замежнымі калегамі.

Сацыяльныя задачы

Галоўная задача – пераразьмеркавнаьне працоўных рэсурсаў па рэгіёнах.

Задача дзяржавы – даць чалавеку сваімі рукамі забясьпечыць сабе дабрабыт. Адначасова дзяржава павінна паклапаціцца пра тых, хто ня можа сабе забясьпечыць нармальнае жыцьцё.

Пра льготы

Сацыяльная абароненасьць ня толькі не зьмяншаецца, але павялічваецца. Растуць заробкі, за мінулы год на 9 %, з 2000 году — у тры разы. Трэба перагледзець сыстэму падаткаў, а то некаторыя на падаткі палову заробку аддаюць.

Ад зьмяншэньня і ўпарадкаваньня льготаў выйгралі ўсе. Памер адраснай дапамогі вырас у тры разы!

У сьвеце мільёнам людзей жраць няма чаго, а мы пры льготы. Хочаце, каб было як у 1990-я, калі заробак быў 10 даляраў, і ўсе кідаліся ў ногі юнаму прэзыдэнту? Пенсіянераў льгот пазбаваілі... Ды ў пачатку 1990-х яны 10 даляраў атрымлівалі!

60 год для мужыка – гэта пэнсіянер? Бясплатна ежджу, бясплатна ў аптэку заходжу. Трэба перацярпець, па гэтым шляху прайшла ўся цывілізацыя.

Пра цэны і заробкі

Утрымаць цэны мы ня можам. Калі яны будуць ніжэйшыя, чым у Расеі і Ўкраіне – у нас вывезуць усе прадукты. Сяргей Сяргеевіч [Сідорскі], да канца пяцігодкі трэба сярэдні заробак – 700 даляраў, 500 будзе мала. Інакш не утрымаем стабільнасьці.

Зноў і зноў вяртаецца да льготаў

Кажуць, дайце бясплатныя лекі. А што, мы не бясплатна ў бальніцах дзяржым?..

Усе сродкі накіроўваюцца на павелічэньне заробку: мэты павінны быць адэкватныя сродкам.

Пра эканоміку

Сёньня рынкі збыту калясальныя: цыбуля, часнык, сокі, яблыкі. Дастаткова ў Расею вывезьці. Трэба больш вырабіць, і прадаць. Вось вам і увесь мэнэджмэнт.

Украіна – ужо нябедная, побач моцная Расея.

Мы не прадалі БЕЛАЗ, МТЗ. Калі я першы раз прыехаў на БЕЛАЗ, колькі іх было ў двары? Цяпер чарга па БЕЛАЗЫ… МТЗ 70 тысяч трактараў вырабіць сёлета, але трэба болей!

«Кажуць: Лукашэнка пад Расею лёг, грошай няма» [сказаў гэта па-беларуску]. Няпраўда. Ёсьць грошы. Няма праблем з інвэстыцыямі — рабочых рук няма. Нам, бесталковым, пашанцавала. [Пра «бесталковых беларусаў» тры разы паўтарыў за 5 хвілінаў.]

Сёньня, ў супэспрыяльны момант жыцьця, трэба разгарнуцца, трэба адмучыцца гэту пяцігодку... Калі ў гэтым годзе дапусьцім адставаньнне, то ўсё, саскочым.

Цэны на газ хоць высокія, але прымальныя, павялічваецца паток інвэстыцый, прычым мы на ўзроўні прэзыдэнта ўжо выбіраем, каго пусьіціць у Беларусь. Да мяне ў кабінэт не прыходзіць мелачоўка, а кіты прыходзяць! «Хайнэкен», «Лукойл» інвэстуюць сотні мільёнаў, цяпер прыходзіць «Камэрцбанк». Мы ўжо можам выбіраць!

Трэба зьвярнуць увагу на транзытныя паслугі. Транзыт – наш прыродны рэсурс. Граніцу трэба зрабіць прыцягальнай. І дарожны сэрвіс павінен быць належны. А ня лаўкі пад елачкамі...

Пра фармаваньне сярэдняе клясы

У Беларусі няма расслаеньня на багатых і бедных. Цяпер трэба разьвіваць сярэднюю клясу.

Калі пачаўся гвалт вакол ІП, я сказаў, трэба ўсіх у роўныя ўмовы паставіць. Трэба зьняць усе бар’еры для вядзеньня бізнэсу. Шмат робіцца для спрашчэньня вядзеньня бізнэсу, але дзяржапарат паграз у бюракратызме. Бяздзейнасьць гора-чыноўнікаў дратуе. Вы што, хабару чакаеце? Гэта датычыць усіх, і таксама вас, Генадзь Нявыглас. Ганяеце людзей па кабінэтах.

Пра АЭС

Дадзеная тэма выклікае абвостраную ўвагу нават не ў грамадзтве, а сярод дамарошчаных палітыкаў.

Гарантую, абярэм такі варыянт, дзе рызыкі будуць зьведзены да мінімуму. АЭС дасьць свой энэргапрадукт, і будзе стымуляваць эканоміку.

Будаўніцтва АЭС патрабуе цэлага комплексу мерапрыемстваў.

Важна не забывацца пра ўласныя энэргарэсурсы: вугаль, нафта, сланцы.

Пра сяло

Летась дасягнутыя высокія паказчыкі у АПК, менш стала стратных прыдпрыемстваў, збор зерня павялічыўся на 22 %, малака атрымалі больш на 170 тыс. тон. Сяляне і ў стане самі зарабляць добрыя грошы. Кожная сельскагаспадарчая арганізацыя павінна мець экспартны складнік.

Пра Шыгалава

Нядаўна затрымалі аднаго віднага бізнэсоўца. Заходзіў у расшпіленым выглядзе ў нашы кабінэты. 15 чыноўнікаў да яго езьдзілі пральную машыну купіць з 60%-й скідкай. Навошта гэта робіце? Літасьці нікому ня будзе, нават самым блізкім. Сёньня 15 чалавек, якія займаюць самыя высокія пасады ўрадавых чыноўнікаў і Адміністрацыі прэзыдэнта, пагрузьлі ў карупцыі. Цэлыя табліцы [карупцыйных схемаў] сёньня мне намалявалі і неўзабаве ўсіх запрашу. Гэта датычыць і некаторых парлямэнтароў.

Ізноў да пытаньня пра Захад

Беларусь сувэрэнітэтам не гандлюе. Зьвяртаюся да ЗША і ЭС. Хачу вам задаць вам адно пытаньне: «Назавіце вам хоць адзін факт, калі я казаў адно, а рабіў другое? Назавіце хоць адзін факт!» Тое, пра што сёньня кажу, гэта не экспромт Лукашэнкі, а ўзважаная палітыка... Але танкі проста так на Маскву празь Беларусь ня пойдуць. Там нашыя браты-расіяне жывуць... Але калі вы [ЭС] ня хочаце кантакту, я насільна лезьці ня буду. Будзем шукаць іншых саюзьнікаў... Я ж гісторык, і не гісторыкі памятаюць, што нашых людзей у лапцях кідалі то ў адну краіну (Польшча), то ў Літву...

Ізноў вярнуўся да Казуліна і настойваньняў Захаду, каб Беларусь засталася незалежнай

Мы нікому не дастаўлялі праблем. Тым больш нашай Расеі, гэта брацкая дзяржава... Каб не паставілі нам пытаньне [уступайце да нас], мы б далей прасунуліся [ў інтэграцыі]. Мы будзем фарміраваць саюзную дзяржаву, мы будзем ісьці гэтым шляхам, а цяпер проста прытармазілі. І ў цяперашняга, і ў будучага кіраўніцтва Расеі ёсьць разуменьне [імкненьня Беларусі захаваць незалежнасьць]. Нашто ўступаць кудысьці? Мы нашы пытаньні можам вырашыць і на сёньняшнім узроўні.

Захад настойвае, каб мы засталіся незалежныя. І гэта правільна. Але не панукайце. Не кажыце: то палітвязьня выпусьціце, таго... Дзе гэта відана, каб прэзыдэнт вязьняў выпускаў?.. Калі амэрыканцы думаюць, што будуць уводзіць санкцыі, а мы ўпадзем — лухта. Мы палову нафту ў ЭС пампуем празь Беларусь, 30 % газу. Мы што, вам праблемы ствараем? Не! Пануканьня мы не пацерпім...

Знайшлі вашывага апазыцыянера, што 1,5 % на выбарах атрымаў, і зрабілі яго палітвязьнем. Апазыцыя ня хоча, каб яго выпускалі. Калі ён заўтра выйдзе на свабоду, апазыцыі той ня будзе. Сьвятога ў гэтым чалавеку нічога няма... Пяцёра выкарысталі, а ён не: «Момант яму не наступіў». Ды каму ты патрэбны, цябе як туалетную паперу выкарыстоваюць. Каму ты патрэбны?..

Расіяне ніколі нас не шпынялі, а чаму вы на Захадзе такое сабе дазваляеце? Ды захоўваеце вы візавыя абмежаваньні, ну і што, мне няма куды лётаць? Мы гатовыя з вамі супрацоўнічаць, ісьці на кампраміс, але там, дзе гэта ня тычыцца фундамэнтальных рэчаў. ЗША таксама гэта зразумеюць рана ці позна. Мы гэта віталі б. У нас ёсьць хібы ў адносінах, але над імі трэба працаваць. Гістарычна час санкцыяў і ультыматумаў прайшоў.

Пра энэргарэсурсы

Мы сьціскалі зубы, цярпелі. Тое што адбылося летась, паказала, што мы адбыліся як нацыя. Беларусь будзе і надалей умацоўваць свае пазыцыі ў сьвеце. Мы знаходзімся ў Эўропе і не зьбіраемся пакаваць чамаданы ці мяняць палітычную карту сьвету. Сувэрэнітэт для нас вельмі важны факт. Беларусь ні з кім ня хоча сварыцца: ні з Усходам, ні з Захадам. Але працаваць трэба разам, а не праз санкцыі. Сёньняшняя Беларусь зусім іншая, не такая як у пачатку 1990-х і нават 2000-х. Годзе, сербанулі, людзям трэба стабільнасьць...

Пра палітычны працэс: абяцаньні лібэралізацыі

Хто прыйдзе на зьмену? Якім будзе парлямэнт увосень? Ніводны дэпутат не павінен згубіцца ў калідорах улады. Той, хто ня стане дэпутатам, прыйдзе ва ўладу... Да падрыхтоўкі да выбараў трэба паставіцца максымальна пільна. Ва ўсіх кандыдатаў роўныя магчымасьці павінны быць. Хоць чыноўнік, хоць незалежны кандыдат. Людзі ў нас граматныя, разьбяруцца. Выбары павінны прайсьці так, каб назіральнікі пабачылі, хоць яны напішуць тое, што ім напішуць, а ня тое, што было насамрэч. Веру, мудры беларускі народ зробіць выбар.

Трэба фарміраваць празрыстае заканадаўстсва, супрацоўнічаць з сусьветнай супольнасьцю. Трэба правесьці рэвізію законаў, трэба правесьці лібэралізацыю і гуманізацыю заканадаўства. Досыць падзаконных актаў.

Калі няма эвалюцыі – від зьнікае. «У Беларусі застыў час, тут запаведнік», — кажуць нядобразачліўцы. Гэта ня так. Мы рухаемся ўперад, як увесь сьвет. Вяртаньня нахад і таптаньня на месцы ня будзе. Будзем толькі ісьці наперад, у нас ёсьць выдатны патэнцыял, які мы будзем прымнажаць дзеля дабрабыту Беларусі.

Прамова доўжылася 2 гадзіны 20 хвілінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0