Парламент Грузіі прыняў рэзалюцыю, якая заклікае Расію неадкладна вызваліць або перадаць Украіне члена Вярхоўнай Рады Украіны Надзею Саўчанка і іншых незаконна затрыманых украінскіх грамадзян.

Праект рэзалюцыі быў ухвалены аднагалосна 85 галасамі.

У дакуменце таксама адзначаецца, што Расія не мае права затрымліваць, выстаўляць абвінавачанні і судзіць грамадзян Украіны за злачынствы, меркавана ўчыненыя на тэрыторыі Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?