Віленскія ўлады з пятніцы зноў ўключаюць цэнтральнае ацяпленне. Мэрыя сцвярджае, што гэта робіцца, беручы пад увагу просьбы жыхароў і прагнозы надвор'я.

Ацяпленне ўключаецца ў школах, дзіцячых садках і лячэбных установах, а ў жылых дамах будзе ўключацца ў тым выпадку, калі не пярэчыць большасць жыхароў.

Па словах віцэ-мэра Вільні Валдаса Бенкаўскаса, у горадзе ацяпленне ўключаць прыкладна да 21-24 красавіка. Ацяпляльны сезон у Вільні скончаны 7 красавіка. Ён быў самым кароткім за апошнія тры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?