У ноч на 16 красавіка на Хадынскім полі ў Маскве паліцыя разагнала вялікую групу стрытрэйсераў. Па паведамленнях СМІ, у «несанкцыянаванай акцыі» удзельнічалі ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч гоншчыкаў і гледачоў.

Паліцыю на месца выклікалі жыхары навакольных дамоў. У ГУ МУС заявілі, што супрацоўнікі «правялі прафілактычную працу» і змаглі пераканаць іх разысціся.

Між тым, відавочцы і СМІ паведамляюць, што тыя, хто сабраўся на Хадынскім полі, палілі фаеры і абражалі паліцэйскіх. «Маскоўскі камсамолец» паведаміў, што паліцыя прывезла на Хадынскае поле вадамёты, многіх стрытрэйсераў затрымалі.

У паліцыі заявілі, што спецсродкі не ўжываліся. Па словах крыніцы РІА Навіны ў праваахоўных органах, за вадамёт ўдзельнікі і гледачы мерапрыемствы маглі прыняць пажарную машыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?