Лідар тэніснай зборнай Беларусі Вікторыя Азаранка распавяла пра сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Вікторыя Азаранка злева.

Вікторыя Азаранка злева.

— Тое, што супрацьстаяць вам будзе Расія, мае значэнне?

— Я б не хацела збівацца ў палітыку. Цяпер і так вельмі многія спрабуюць супрацьпаставіць: Расія супраць Беларусі, Пуцін супраць Лукашэнкі. Давайце не будзем гэтага рабіць, мы ж проста гуляем у тэніс.

— Самым вядомым беларускім заўзятарам з'яўляецца Аляксандр Лукашэнка. Вы часта сустракаецеся з прэзідэнтам краіны?

— Такія сустрэчы здараліся неаднаразова, апошні раз — у кастрычніку мінулага года. Тады не было ні тэлекамер, ні сакратароў … Ішла звычайная жывая гутарка, якая доўжылася шэсць гадзін. Акрамя таго, я ведаю, што Аляксандр Рыгоравіч глядзіць усе мае матчы: або ў запісе, або ўжывую. Ён сам неаднаразова прызнаваўся мне ў гэтым.

— Шэсць гадзін з прэзідэнтам?! Пра што можна гаварыць гэтулькі часу?

— Гэта была адна з самых цікавых гутарак у маім жыцці. Сустрэча прайшла па маёй ініцыятыве: захацелася сустрэцца, я набрала тэлефонны нумар. Літаральна праз некалькі гадзін зваротны званок: «Вікторыя, вас чакаюць». Мы сустрэліся ў той жа дзень… Скончылася ўсё тым, што мне пачала названьваюць занепакоеная мама: яна падумала, што яе дачку скралі (смяецца).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?