Беларуска Вікторыя Азаранка перайграла расіянку Маргарыту Гаспаран у другім матчы плей-оф Сусветнай групы тэніснага Кубка федэрацыі — 6:2, 6:3. Такім чынам, пасля першага дня лік у супрацьстаянні роўны — 1:1.

Расія — Беларусь — 1:1

Дар'я Касаткіна (32 WTA) — Аляксандра Сасновіч (100) - 6:3, 3:6, 6:1
Маргарыта Гаспаран (47) - Вікторыя Азаранка (5) - 2:6, 3:6

17 красавіка Вікторыя Азаранка згуляе з Дар'яй Касаткінай, а Маргарыта Гаспаран сустрэнецца з Аляксандрай Сасновіч. Праграму матчу, пры неабходнасці, завершыць парны паядынак.

Для перамогі ў матчы камандзе неабходна набраць тры ачкі.

Пераможца выйдзе ў 1/4 фіналу Кубка федэрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?