Папулярная расійская спявачка Алена Ваенга трапіла ў бальніцу напярэдадні запланаванага на сёння ў Мінску сольнага канцэрта. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў сацыяльных сетках.

У якую з мінскіх бальніц змешчаная Ваенга і з якой прычыны, не паведамляецца. На старонцы спявачкі ў інстаграме апублікаваныя фота з бальніцы, дзе відаць катэтар у яе руцэ. Яе запіс у мікраблогу «Рускія не здаюцца. Не ведаю, як я буду спяваць, але душэўна — дакладна» сведчыць, што выканаўца не мае намеру адмяняць свой мінскі канцэрт.

Канцэрт Ваенгі плануецца сёння вечарам у Палацы Рэспублікі, яго пачатак запланаваны на 19 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?