Сёння ў другой палове дня ля амбасады Расійскай Федэрацыі адзін за адным адбыліся два адзіночныя пікеты ў падтрымку Надзеі Саўчанка. Праваабаронца Наталля Гарачка-Басалыга і кінадакументаліст Вольга Нікалайчык з партрэтам Надзеі звярталіся да мінакоў і кіроўцаў з заклікам не заставацца абыякавымі і падтрымаць запланаваную на заўтра, 18 красавіка, грамадскую акцыю, мэта якой – уратаваць Надзею Саўчанка.

Наталля Гарачка-Басалыга

Наталля Гарачка-Басалыга

Наталля Гарачка-Басалыга: «Я прыйшла, каб выказаць свой пратэст ураду Расійскай Федэрацыі, па загадзе якога была выкрадзена ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка. Яна можа памерці ў любы момант, і ў мяне няма часу браць нейкія дазволы.

Такога самаўпраўства свет яшчэ не ведаў. Дыверсантамі выкрадзены афіцэр арміі, незаконна перавезены на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі і асуджаны па дзеяннях, якіх ён не здзяйсняў.

Заўтра ў 12.30 тут будзе больш людзей, толькі з маёй арганізацыі («Прававая дапамога насельніцтву») будзе, я мяркую, 50-60 чалавек, мы чакаем і іншых. Неабыякавых людзей шмат».

Выпадкова ці не, за хвіліну да нашай размовы да пікетчыкаў пад’ехаў «чалавек з рыдлёўкай». Гэтым разам да рыдлёўкі справа не дайшла, але ўсіх згвалціць ды забіць, пакрыўшы матам у тым ліку міліцыянта, ён у чарговы раз паабяцаў.

НН: У чым правапарушэнне гэтага чалавека?

НН: У чым правапарушэнне гэтага чалавека?

Міліцыянт: Пакажыце сваё пасведчанне… Я нічога не буду вам адказваць.

Адной з мэтай актывістак было дазнацца, што такое ў нашай краіне адзіночны пікет. Нягледзячы на тое, што заканадаўча адзіночныя пікеты могуць адбывацца без афіцыйнага дазволу, абедзве актывісткі (паасобку) былі затрыманыя, на іх складзеныя адміністратыўныя пратаколы. Абедзве адмовіліся іх падпісаць, разумеючы пры гэтым, што пазбегнуць штрафу не атрымаецца ў любым выпадку.

Вольга Нікалайчык: «У яе няма выбару, як некаторыя думаюць. Галадоўка – адзіны сродак, якім яна можа змагацца. І яна памірае».

Вольга Нікалайчык: «У яе няма выбару, як некаторыя думаюць. Галадоўка – адзіны сродак, якім яна можа змагацца. І яна памірае».

Наталля Гарачка-Басалыга: «Мяне дробна штрафуюць. За апошнія пару тыдняў прызначылі выплаціць усяго 13 мільёнаў, гэтую суму я пакуль магу выдаткаваць з уласнага бюджэту. Але ў нас ёсць людзі, у якіх неймаверныя штрафы – там ужо грамада дапамагае».

Вольга Нікалайчык: «Мая «такса» – 10, 5 мільёнаў. За апошнія паўтара месяцы мне прызначана да выплаты больш як 120 мільёнаў рублёў. Звяртаюся па дапамогу, але цяпер мушу прадаваць кватэру, каб пачуваць сябе больш упэўнена. Прадам кватэру тут і куплю нешта ва Украіне. Бо там мая Надзея. Там пакуль што спраўджваюцца нашыя мары і шмат працы. Буду жыць на дзве краіны».

Пасля таго, як на абедзвюх актывістак былі складзеныя пратаколы, яны вырашылі стаць разам.

Пасля таго, як на абедзвюх актывістак былі складзеныя пратаколы, яны вырашылі стаць разам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?