«Дзіцячыя модныя дні» — паказы дзіцячых калекцый адзення. Усе грошы, сабраныя на гэтых мерапрыемствах, накіруюцца на будаўніцтва і ў падтрымку Беларускага дзіцячага хоспіса. Адкрылі паказы дзіцячай моды калекцыі школьнай формы і вопраткі.

Гандлёвая марка «Архідэя фэшн» прэзентавала школьную форму.

Сваё бачанне школьнай формы паказаў тандэм маладых беларускіх дызайнераў.

Брэнд «ФРАНТішка» (ААТ «Жлобінская трыкатажная фабрыка») прадставіў калекцыю вопраткі «Монпансье».

Брытанская гандлёвая марка «Next» паказала адразу некалькі калекцый дзіцячай вопраткі. Паглядзець і набыць упадабаныя рэчы можна ў фірмовых крамах у гандлёвых цэнтрах «Замак» і «Экспабел» у Мінску.

Мінскі дзіцячы тэатр моды «Deshanel» прадставіў адразу дзве калекцыі: «Malina.by» і «Славія». Мадэлі ствараліся з непасрэдным удзелам дзяцей — выхаванцаў тэатра моды. Набыць рэчы з гэтых калекцый пакуль няма магчымасці.

Брытанская кампанія «Mothercare» спецыялізуецца на адзенні для цяжарных мам і немаўлят, але прапануе вопратку і для старэйшых дзяцей да 10 год. У межах праекту яна прэзентавала вясновую калекцыю 2016 года. Паглядзець і набыць упадабаныя рэчы можна ў фірмовых крамах.

«Bana Berry» — новы дзіцячы брэнд, у распрацоўцы якога дзеці бяруць непасрэдны ўдзел. Ідэя яго стварэння належыць 11-гадовай дзяўчынцы. Адна з асаблівасцяў калекцый — усе рэчы спалучаюцца між сабой (капсульныя калекцыі).

Упершыню сваю калекцыю «Вясёлка Хэмпшына» паказала дызайнерка Валерыя Крыса. У стварэнні вопраткі яна натхнялася шматколернасцю даліны Хэмшын на чарнаморскім узбярэжжы Турцыі. Незвычайным элементам калекцыі сталі хусткі, якія падкрэсліваюць злучэнне ўсходняй і славянскай культур.

Брэнд «Vyaselka Stars» анансаваў калекцыю «Ranica».

Дзіцячая лінія творчага звязу мадэльерак Святланы Злотнікавай і Святланы Сярогінай мае назву «Leya.me». Назва калекцыі «Mexican Story» кажа сама за сябе: яна прысвечана Мексіцы, яе рытму і культуры. Набыць гэтыя рэчы можна тут.

Вераніка Канашэвіч на сезон восень-зіма 2016/17 прапануе колератэрапію. Калекцыя «Frisson» атрымалася яркай і яскравай. Традыцыйна мадэльерка выкарыстоўвае карункі і ручную вышыўку.

Брэнд «SV Models» з Літвы прадставіў калекцыю «Mosenc». Гэтак называецца завод кавы ў Латвіі, і кожная мадэль калекцыі прысвечаная гісторыі гэтага напою.

SKORINA dress — брэнд маладой дызайнеркі. Аснова яе калекцый — сукенкі, і сёлета Марыя звярнула ўвагу на самую малодшую жаночую аўдыторыю. У калекцыі выкарыстоўваюцца дарослыя сілуэты, але захавана дзіцячая непасрэднасць. Традыцыйна сукенкі аздоблены карункамі.

Дызайнерка Вольга Агей паказала калекцыю «Сукенка ператвараецца…». Задума аўтара ў тым, што мадэлі з гэтай калекцыі могуць лёгка трансфармавацца некалькі разоў і ствараюць адрозныя вобразы. Замовіць упадабаныя рэчы можна на сайце дызайнеркі.

Фота прадстаўленыя арганізатарамі Беларускага тыдня моды.

Фота прадстаўленыя арганізатарамі Беларускага тыдня моды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?