Шматгадзінная сустрэча прадстаўнікоў краін-экспарцёраў нафты ў сталіцы Катара Досе, на якой абмяркоўвалася пагадненне аб замарозцы ўзроўню здабычы, завяршылася без падпісання дамовы.

Па дадзеных Reuters, на перамовах прадстаўнікі членаў АПЕК заявілі аб неабходнасці заключэння пагаднення ўнутры арганізацыі і толькі пасля гэтага — з іншымі краінамі. Абмеркаванне ўнутры АПЕК можа адбыцца ў чэрвені.

На працягу дня крыніцы, блізкія да перамоваў, распавялі аб змене праекта пагаднення па ініцыятыве Саудаўскай Аравіі, якая запатрабавала ўдзелу ў ім усіх членаў АПЕК.

Раней прадстаўнікі Ірана, які з'яўляе сябрам АПЕК, адмовіліся прыехаць на сустрэчу, заявіўшы, што не збіраюцца замарожваць ўзровень здабычы да вяртання аб'ёмаў экспарту на прыбытковы ўзровень пасля зняцця заходніх санкцый.

У лютым 2016 года Сірыя, Расія, Катар і Венесуэла пагадзіліся замарозіць здабычу нафты на ўзроўні студзеня 2011 года пры ўмове, што іншыя вытворцы нафты далучацца да гэтай ініцыятывы.

Мэтай замаразкі ўзроўню здабычы з'яўляецца падтрыманне ўзроўню цэнаў на нафту, якія зваліліся ў пачатку 2016 года ніжэй за 30 даляраў за бараль. Да красавіка кошт нафты вырас да 40 даляраў за бараль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?