Мінскія «Цмокi» абыгралі ў перадапошнім матчы баскетбольнага турніру Адзіная ліга ВТБ баскетбольны клуб «Ніжні Ноўгарад» з лікам 86:81.

Мінчане саступалі пасля трох чвэрцяў, але правялі ўпэўненую завяршальную дзесяціхвілінку і выйгралі з розніцай у пяць ачкоў.

Пасля гэтага матчу ў актыве беларускай каманды дзевяць перамог у 29 паядынках, што дазваляе займаць 12-е месца ў турнірнай табліцы. Завяршальны матч лігі «Цмокi» правядуць 24 красавіка ў гасцях супраць эстонскага «Калева».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?